Пётр Парашэнка: Трэцяга Менску не будзе


Прэзідэнт Украіны заявіў у Бруселі, што новых глабальных дамоўленасцяў па сітуацыі на Данбасе не будзе.

«Хачу асобна падкрэсліць – не існуе і не будзе існаваць ніякага трэцяга Менску», – заявіў украінскі лідар.

12 лютага 2015 г. у Менску адбылося падпісанне двух дакументаў: «Комплексу мерапрыемстваў па выкананні менскіх дамоўленасцяў» (у рамках Трохбаковай кантактнай групы) і Дэкларацыі ў падтрымку гэтых мерапрыемстваў, якую ўхвалілі прэзідэнт Украіны, Францыі, Расеі і канцлер Нямеччыны.

«Трохбаковая кантактная група лічыць важным і неабходным, з улікам пачатку новага навучальнага году, дамагчыся ўстойлівага спынення агню на ўсёй ліні сутыкнення. Бакі дамовіліся 1 верасня сумесна спраўдзіць ці сапраўды будзе рэалізаваная дадзеная ініцыятыва», – заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік.

У ноч з 26 на 27 жніўня артылерыя ДНР 14 гадзінаў абстрэльвала сектар «М» (паўднёвая частка лініі фронту). Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, Узброеныя сілы Украіны панеслі сурёзныя страты.

Менскія пагадненні прадугледжваюць, сярод іншага, спыненне агню, адвод цяжкай тэхнікі, вызваленне закладнікаў на Данбасе.

ЮВ, belsat.eu, паводле fakty.ua

Стужка навінаў