Пётр Парашэнка абяцае баевікам амністыю


Прэзідэнт Украіны прапануе Данбасу асаблівы парадак самакіравання і расейскую мову.

Адпаведны законапраект дэпутаты Вярхоўнай Рады атрымалі ў панядзелак, паведамляе УНІАН.

Закон гарантуе «недапушчэнне крымінальнага пераследу, прыцягнення да крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасці і пакарання асоб – удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай, Луганскай абласцей». У законапраекце прадугледжваецца гарантыя на права карыстацца расейскай мовай.

Пасля ўступлення закону ў сілу ў Данецкай і Луганскай абласцях уводзіцца асаблівы парадак прызначэння кіраўнікоў органаў пракуратуры і судоў, які прадугледжвае ўдзел органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні гэтых пытанняў.

Цэнтральныя органы выканаўчай улады змогуць заключаць з адпаведнымі органамі мясцовага самакіравання пагадненні па эканамічным, сацыяльным і культурным развіцці асобных раёнаў Данбасу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў