Пётр Клімук – расейскі касманаўт? ФОТАФАКТ


На выставе ў Берасці першы беларускі касманаўт зʼявіўся пад расейскім сцягам.

У берасцейскім кінатэатры «Беларусь» адкрылася выстава да Дню касманаўтыкі. Партрэт першага беларускага касманаўта Пятра Клімука «упрыгожвае» трыкалор.

Побач вісіць фатаграфія – «Гонар і Слава Расеі». Якое дачыненне гэта мае да сучаснай Беларусі і чаму менавіта такія фатаграфіі выбралі складальнікі выставы, застаецца загадкай.

Пётр Клімук нарадзіўся ў 1942 годзе ў вёсцы Камароўка, якая знаходзіцца недалёка ад Берасця. Менавіта ён стаў першым касманаўтам з Беларусі, здзейсніўшы свой касмічны палёт у снежні 1973 гады на борце карабля «Саюз-13».

АС, Belsat.eu

Стужка навінаў