Пёры, маскі ды бліскучыя касцюмы: у Бразіліі апошнія падрыхтоўкі да карнавалу


Крыху больш за тыдзень застаецца да старту самага яскравага карнавалу ў свеце, што праходзіць штогод у Рыа-дэ-Жанейра. Горад заняты апошнімі падрыхтоўкамі сваіх знакамітых вулічных імпрэзаў і самба парадаў.

Галоўная падзея карнавалу – выступ школ самбы – праходзіць на так званым «самбадроме», спецыяльна пабудаваным у 1984 годзе па праекце бразільскага архітэктара Оскара Німеера.

Вуліцы на папулярным Саара рынку ў цэнтры гораду кіпяць ужо зараз – там вядзецца продаж касцюмаў, масак ды пёраў да Карнавалу.

Традыцыйны карнавал праходзіць штогод у лютым – сакавіку. У адным толькі Рыа-дэ-Жанэйра збіраецца каля 350 тысяч чалавек, з якіх 20 тысяч замежных турыстаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў