Пяць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», выклікаюць у суд альбо міліцыю


Улады ціснуць на «Белсат»

Журналістаў масава выклікаюць у суд альбо міліцыю.

Аляксандр Баразенка атрымаў паведамленне, у якім гаворыцца, што а 15:00 30 кастрычніка яго чакаюць у судзе Цэнтральнага раёну Менску. Супраць аператара завялі справу паводле ч.2 арт. 22.9 («незаконны выраб і распаўсюд прадкуцыі медыяў») КаАП Беларусі.

У гэты ж дзень у суд Цэнтральнага раёну Менску выклікаюць Вольгу Чайчыц – там яна мае з’явіцца а 16:00. У гэтым жа судзе, але а 15:00, чакаюць Андруся Козела. Супраць іх таксама завялі справы за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў».

Тое ж самае інкрымінуюць і журналістцы Валерыі Уласік – 20 кастрычніка а 11:00 яна мае з’явіцца ў судзе Ленінскага раёну Менску. У якасці прычыны ў смс-паведамленні, якое атрымала Валерыя, гаворыцца пра «адміністратыўны працэс» супраць журналісткі, але паводле якога артыкулу, не ўдакладняецца.

А ўжо сёння мае наведаць Калінкавіцкі РАУС гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі, якога апытаюць па справе, заведзенай усё па той жа ч.2 арт. 22.9. Кастусь Жукоўскі атрымаў смс-паведамленне ад участковага Калінкавіцкага РАУС Палтарана А.В.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары