Пяць дзён прасядзела ў калодзежы – ніхто не чуў крыкаў пра дапамогу


Жанчыну ратуюць працаўнікі МНС. Фота: Аляксандра Аксёнава

53-гадовую Любоў Хандрыка, якая знікла 25 лютага, знайшлі ў каналізацыйным калодзежы на пяты дзень пошукаў.

Мянчанка знікла ў мінулы чацвер зранку, калі выйшла з інтэрнату па вуліцы Солтыса, 201, дзе яна жыве. Яе знайшлі зусім непадалёк – у каналізацыйным калодзежы каля дому № 193. Пакуль незразумела, якім чынам жанчына туды трапіла.

Пошукам зніклай займаліся супрацоўнікі Партызанскага РУУС сталіцы. Інфармацыю распаўсюджвалі валанцёры атраду «Анёл».

Жанчыну выявілі выпадкова. Мужчына, які стаяў на прыпынку побач, пачуў прыглушаны крык аб дапамозе. Калі зразумеў, што голас чуецца з калодзежа – патэлефанаваў у экстранныя службы.

«Дыспетчар МНС адправіла да месца ратавальнікаў і медыкаў. Ратавальнікі дасталі жанчыну з ліўневага калодзежа і перадалі работнікам хуткай дапамогі», – распавёў Віталь Дэмбоўскі, прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення.

ДД

Глядзі таксама
Каментары