Пяць баевікоў збеглі з Масулу і забралі з сабою бюджэт «Ісламскай дзяржавы»


Пра гэта паведаміў іракскі спадарожнікавы тэлеканал «Ас-Сумарыя».

Паводле ананімных крыніцаў, адным з уцекачоў быў Абу аль-Бара аль-Кахтані, які адказваў у Масуле за казну тэрарыстаў (папаўнялася за кошт рабаванняў – заўв. belsat.eu). Аль-Кахтані і ягоныя паплечнікі выкралі некалькі мільёнаў долараў, прызначаных на заробак наймітам.

Кіраўніцтва «Ісламскай дзяржавы» (ІД) прыкладае ўсе намаганні, каб знайсці і пакараць здраднікаў, паведамляе іракскі тэлеканал. Ім пагражае расстрэл на месцы.

Дэзерціры маглі накіравацца ў Сірыю. Іх бачылі ў горадзе Тэль-Афар у 60 кіламетрах ад сірыйскай мяжы.

17 кастрычніка пачалася наземная аперацыя па вызваленню Масула (другі па велічыні іракскі горад з насельніцтвам 1,3 млн чалавек), які ўжо больш за два гады знаходзіцца пад кантролем ІД.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў