Пяць аэрапортаў свету, дзе не наракаюць на спазненні рэйсаў


Лётнішчы знаходзяцца далёка ад гарадоў, але гэта першае, што бачаць наведнікі краіны. У Вялікай Брытаніі выйшаў альбом з найпрыгажэйшымі тэрміналамі.

Праз кантроль, перасадкі або проста спазненні рэйсаў большасць турыстаў сёння нагадвае галоўнага героя фільму «Тэрмінал»: на лётнішчах можна правесці больш часу, чым у небе.

«The Guardian» абраў пяць найпрыгажэйшых тэрміналаў з усяго свету з альбому «Мастацтва аэрапортаў», які выйшаў у Вялікай Брытаніі ў кастрычніку. Калі б герой Тома Гэнкса мог абіраць сабе аэрапорт, ён быў бы з гэтага спісу.

Бамбукавы спакой: Аэрапорт Мадрыду

[/vc_column_text][vc_single_image image=”402172″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Аэрапорт Адольфа Суарэса Мадрыд-Барахас, галоўны аэрапорт іспанскай сталіцы, быў адкрыты ў 1931 годзе. Звязвае Іберыйскі паўвостраў з астатняй Еўропай, а таксама служыць сувязным звяном паміж Еўропай і Лацінскай Амерыкай. У 2006 годзе Рычард Роджэрс і Антоніа Ламэла спраектавалі Тэрмінал 4, у інтэрʼеры якога выкарысталі бамбук – каб дасягнуць «атмасферы спакою». На сёння гэты тэрмінал – адзін з найбуйнейшых у свеце па плошчы: 760 тысячаў квадратным метраў.[/vc_column_text][vc_column_text]

Марскі д’ябал: Аэрапорт Шэньчжэня

[/vc_column_text][vc_single_image image=”402179″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Аўтары Тэрміналу 3 міжнароднага аэрапорту ў Шэньчжэні (Кітай), італьянскія архітэктары Максіміліана і Дарыяна Фуксас, кажуць, што іхны твор нагадвае марскога д’ябла, якога можна сустрэць ля берагоў Кітаю.

Тэрмінал 3 шэньчжэньскага аэрапорту адкрылі 28 лістапада 2013 года.

Скала: Аэрапорт Вэлінгтану

[/vc_column_text][vc_single_image image=”402195″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Аэрапорт Вэлінгтану знаходзіцца ў сямі кіламетрах на паўднёвы ўсход ад сталіцы Новай Зеландыі. Вонкавы выгляд тэрміналу нагадвае небяспечныя скалы, святло ад якіх адбіваецца «як вада ад камянёў». Новазеландскія і аўстралійскія архітэктары, якія будавалі лётнішча, назвалі свой твор проста – «The Rock» (то бок, «Скала»), назва адразу прыжылася сярод новазеландцаў.

Палескі ручнік: Аэрапорт Льеда-Алгуайра

[/vc_column_text][vc_single_image image=”402209″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Аэрапорт Льеда-Алгуайра (у 15 км ад Льеды і 150 – ад Барсэлоны) быў адкрыты ў 2010-м. Фасад аэрапорту выкладзены металёвымі пласцінамі ў аліўкавых, зялёных і карычневых барвах, і нагадвае палескі ручнік.

Вокны-батарэі: Аэрапорт Маракешу

[/vc_column_text][vc_single_image image=”402219″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Аэрапорт Маракеш-Менара спраектавалі на пачатку 2000-х, каб даць рады вялікай колькасці турыстаў. Лётнішча мае выгнуты бетонны дах з вялікімі вокнамі ў форме ромба, аздобленымі арабскімі ўзорамі. Яны не проста ўпрыгожваюць тэрмінал, але і здабываюць электрычнасць: замест шкла ў іх выкарыстаныя сонечныя панэлі.

ДД

Стужка навінаў