Пятро Парашэнка запатрабаваў змяніць урад Украіны


Кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка «поўнай перазагрузкі» і «татальнага перафарматавання» ўраду краіны.

«Пакуль што ў прэмʼер-міністра захоўваецца магчымасць выбраць, якім чынам лепш даць прастору для рэалізацыі гэтага запыту», – адзначыў прэзідэнт.

Пры гэтым Пятро Парашэнка падкрэсліў, што момант для частковага абнаўлення Кабінету міністраў прапушчаны.

Паводле Парашэнкі, татальнае перафарматаванне Кабінету міністраў мусіць адбывацца на падставе дзейнай кааліцыі ў складзе «Салідарнасці», «Народнага фронту» прэмʼер-міністра Арсенія Яцэнюка, «Самопомічы» і «Бацькіўшчыны».

Пятро Парашэнка папрасіў генеральнага пракурора Украіны Віктара Шокіна пайсці ў адстаўку, бо Генеральная пракуратура хоць і праводзіла рэформы, аднак «не змагла здабыць падтрымання грамадства».

МЯ, паводле unian.ua

Стужка навінаў