Пятро Парашэнка: «Перад Еўропаю паўстала пагроза новае вайны»


«Людзі з усяго свету задаюць сабе пытанне – няўжо мы на парозе новай халоднай вайны. Няўжо можа здарыцца новая вайна ў Еўропе, дзе нядаўна гэта здавалася немагчымым, а зараз цалкам рэальна. На жаль, сёння адказ на ўсе гэтыя пытанні – так», – сказаў ён падчас выступу ў Кангрэсе ЗША.

Выступаючы ў кангрэсе, ён звярнуўся з заклікам падтрымаць Украіну, якая «цяпер абараняе сваю свабоду і дэмакратыю».

Украінскі лідар знаходзіцца ў ЗША з першым працоўным візітам. У яго прадугледжаны сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Баракам Оўбамам, віцэ-прэзідэнтам Джоў Байданам і кіраўніком Дзярждэпартаменту Джонам Кэры.



ДР, belsat.eu

Стужка навінаў