Пятро Парашэнка: Менскія дамоўленасці не прынеслі мір на Данбас


Украінскі прэзідэнт канстатаваў, што пасля сустрэчы ў беларускай сталіцы ў рэгіёне нічога не змянілася. І заклікаў павялічыць прысутнасць місіі АБСЕ. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынём спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ Эртугрулам Апаканом, перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Парашэнка адзначыў важнасць працы місіі АБСЕ.

«У адпаведнасці з менскім пратаколам мы павінны забяспечыць бяспеку мяжы з дапамогай місіі АБСЕ, выкарыстоўваючы беспілотныя лятальныя апараты, маючы прадстаўнікоў Украіны і АБСЕ на 10 пунктах пропуску праз мяжу Ваша дзейнасць можа кожны дзень дапамагаць ратаваць жыцця вайскоўцаў і мірных грамадзянаў».

Прадстаўнік АБСЕ ў сваю чаргу паведаміў, што місія плануе пашырыць сваю дзейнасць і ўзмацніць маніторынг і кантроль за рэжымам захавання агню і за мяжой. Ён адзначыў, што місія плануе паступовае перамяшчэнне сваіх падраздзяленняў непасрэдна да ўкраінска-расейскай мяжы.

ДР, belsat.eu паводле inforesist.org

Глядзі таксама
Каментары