Пятро Парашэнка: Мар’інку вызвалілі ад дыверсантаў


4 чэрвеня ў паселішчы Мар’інка правялі зачыстку ад сепаратыстаў. У выніку спецаперацыі населены пункт цалкам вызвалілі, заявіў сёння ўкраінскі лідар. Затрыманыя 12 дыверсантаў, сярод якіх ёсць грамадзянін Расеі. Прадстаўнікі самаабвешчанай ДНР у сваю чаргу заяўляюць, што гэта не баец, а добраахвотнік.

Зацятыя баі паміж украінскімі вайскоўцамі і прарасейскімі баевікамі ўзнавіліся ў Мар’інцы 3 чэрвеня. За апошнія содні там загінулі 5 жаўнераў, яшчэ 39 параненыя і цяпер у шпіталях. Незаконныя ўзброеныя фармаванні страцілі да 10 адзінак бронетэхнікі, да 80 баевікоў было знішчана і больш за 100 паранена.

Чытайце таксама: Губернатар Луганскай вобласці – пра місію АБСЕ: П’юць з раніцы да ночы, а да сепаратыстаў не едуць

Парашэнка сцвярджае пры гэтым, што «ўзровень пагрозы расейскага ўварвання» стаў «беспрэцэдэнтна высокім, аднак Украіна можа сябе абараніць». У зоне АТА цяпер знаходзяцца больш за 50 тысяч украінскіх вайсковаслужбоўцаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў