П’яныя беларусы пабіліся ў літоўскім самалёце


Самалёт, які вылецеў з Коўна, быў вымушаны вярнуцца назад праз бойку п’яных беларусаў.

Пра інцыдэнт паведамляе Delfi.lt. Самалёт вылецеў у Алікантэ, але быў вымушаны развярнуцца адразу, як мінуў мяжу з Польшчаю. Прычынаю сталася бойка паміж сямейнікамі з Беларусі. Лаянка паміж мужам і жонкай (ляцелі з двума малалетнімі дзецьмі) перарасла ў сур’ёзны канфлікт.

Літоўская Служба аховы дзяржаўнае мяжы інфармуе, што з самалёта высадзілі п’яных беларусаў з дзецьмі ды яшчэ аднаго грамадзяніна Літвы, пасля чаго самалёт дазаправілі, і ён зноў вылецеў у Алікантэ.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў