Пяцёра ахоўнікаў Пуціна «выратавалі» яго ад дзяўчыны-інваліда


Вазочніцу затрымалі ды вывіхнулі руку за спробу наблізіцца да расейскага прэзідэнта.

Інцыдэнт адбыўся ў Чэлябінску 31 жніўня ў апошні дзень чэмпіянату свету па дзюдо. Дынара Мухаматдзінава, вядомая сваёй грамадскай актыўнасцю, хацела перадаць Пуціну дакументы аб даступным асяроддзі для інвалідаў у Чэлябінску і папрасіць дапамагчы ў далейшым навучанні, перадае snob.ru.

Аднак пяць ахоўнікаў расейскага лідара перахапілі дзяўчыну разам з бацькам, ледзь не перакулілі вазок і вывернулі дзяўчыне руку. Паводле актывісткі, яе з бацькам даставілі ў паліцыю, дзе яны правялі каля трох гадзінаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў