Пяць грамадзянаў Расеі затрыманыя ў Францыі па падазрэнню ў арганізацыі тэракту


Паводле інфармацыі тэлеканала «Europe-1», падазраваныя – чачэнцы. Іх затрымалі 19 студзеня ў горадзе Безье на поўдні Францыі. Тэлеканал «France паведамляе, што адзін з затрыманых грамадзянін Аўстрыі.
Агенцтва France-Presse, спасылаючыся на французскую пракуратуру, паведамляе, што затрыманыя рыхтавалі тэракт на тэрыторыі Францыі.

Расейскае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Парыжы пакуль не валодае інфармацыяй пра затрыманне расейскіх грамадзянаў.

Сёлета адзін з лідараў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Павал Губараў быў выкрадзены чачэнцамі (г.зв. кадыраўцамі) за публікацыю артыкулу, ў якім лідар сепаратыстаў нібыта сцвярджаў, што валодае інфармацыяй пра датычнасць кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава да разні ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo». Пазней Губараў заявіў, што артыкул быў «качкай» і ніякіх доказаў у яго ніколі не было.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары