PwC апублікаваў рэйтынг сусветных эканомік да 2050 года


У дакладзе выкладзены апошнія доўгатэрміновыя прагнозы росту сусветнай эканомікі 2050 год для 32 найбуйнейшых эканомік у свеце, што складае каля 85% сусветнага ВУП.

«Да 2050, эканомікі такіх краін як Мексіка або Інданезія, верагодна, апярэдзяць Брытанію і Францыю, а Пакістан і Егіпет – Італію і Канаду», – гаворыцца ў дакладзе PricewaterhouseCoopers (PwC) – міжнароднай сеткі кампаній, якія прапануюць прафесійныя паслугі ў галіне кансалтынгу і аўдыту.

Фота pwc.com

Асноўныя вынікі аналізу ўключаюць у сябе:

У выніку, шэсць з сямі найбуйнейшых эканомік у свеце, па прагнозах, будуць з шэрагу эканомік, якія цяпер развіваюцца. Першае месца дакладчыкі аддаюць Кітаю, другое – Індыя, а Інданезіі чацвёртае.

ЗША можа ўпасці на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу ВУП, а доля Еўразвязу ад сусветнага ВУП можа быць ніжэй за 10% к 2050 года.

Вялікая Брытанія можа апусціцца да 10-га месца к 2050 году, Францыя выйсці з топ-10, а Італія – з топ-20. Іх могуць абагнаць Мексіка, Турцыя і Вʼетнам адпаведна. Эканомікі гэтых краінаў развіваюцца вельмі высокімі тэмпамі. Але гэтым краінам неабходна істотна ўмацаваць свае інстытуты і іх інфраструктуры, калі яны хочуць рэалізаваць свой патэнцыял доўгатэрміновага росту.

PwC адзначае, што найбольш рэзкіх скокаў ВУП да 2050 годзе варта чакаць ад Вʼетнаму, які падымецца з 32-га месца на 20-е, Філіпінаў: з 28-га на 19-е і Нігерыі: з 22-га на 14-е.

ВД, паводле pwc.com

Глядзі таксама
Каментары