Пуціну перадалі прывітанне ад палонных расейскіх вайскоўцаў

video

Расейскі прэзідэнт дае вялікую прэс-канферэнцыю. Журналісты не змогуць справакаваць Уладзіміра Пуціна, мяркуе ягоны прэс-сакратар.

«Яны не займаюцца бізнесам, і не займаюцца палітыкай, яны нікуды не лезуць», – так Пуцін адказаў на пытанне пра сваіх дачок. Дадаў, што не абмяркоўвае пытанне, звязаныя з яго сямʼёй. А таксама заявіў, што яны жывуць у Расеі і не выязджалі на сталае жыхарства за мяжу.

«Разумееце: я сам з працоўнай сямʼі і я разумее, што мужыкі ўколваюць. Але трэба выходзіць з шэрых схемаў. І мне хочацца ім дапамагчы! І сістэму трэба дапрацаваць», – Уладзімір Пуцін пракаментаваў увядзенне сістэмы збору платы з велікагрузных аўтаў «Платон», якая выклікала пратэсты дальнабойнікаў.

Украінскі журналіст узгадаў выказванні Уладзіміра Пуціна пра адсутнасць расейскіх войскаў на Данбасе і перадаў прывітанне ад расейскіх вайскоўцаў Ерафеева і Аляксандрава, затрыманых ва Украіне.

https://www.youtube.com/watch?v=-yMuIqgqikk&feature=youtu.be

«Наконт абменаў. Мы ніколі не казалі, што на Данбасе няма людзей, якія займаюцца вырашэннем пэўных пытанняў у вайсковай галіне. Але гэта не азначае, што там прысутнічаюць рэгулярныя войскі. Адчуйце розніцу!», – адказаў расейскі лідар.

https://www.youtube.com/watch?v=-O4yq9wMT64&feature=youtu.be

«Калі ў турэцкім кіраўніцтве вырашылі лізнуць амерыканцаў у адно месца? То не ведаю», – так Уладзімір Пуцін пракаментаваў пытанне турэцкага журналіста пра магчымае існаванне ў расейска-турэцкім канфлікце трэцяга боку.

Адказваючы на першае пытанне, Уладзімір Пуцін падвёў вынікі года, зачытаў дадзеныя па інфляцыі, заробках, ВУП і г.д. Адзначыў пры гэтым, што пік крызісу расейская эканоміка прайшла (гл.відэа ніжэй).

Экспертныя дадзеныя прэзідэнта практычна ва ўсіх галіна зʼяўляюцца залогам таго, што наўрад ці журналісты змогуць яго справакаваць, заявіў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

На прэс-канферэнцыю акрэдытавалі рэкордную колькасць журналістаў – 1390.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары