Пуціну пакуль не да Лукашэнкі, але авіябаза ў Беларусі, відаць, будзе


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOXlUdk1Db2JwbjglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Пуціну пакуль не да Лукашэнкі. Візіт кіраўніка Беларусі ў Маскву раптоўна перанеслі, а вось новай даты сустрэчы не прызначылі.

Меркавалася, што ў Крамлі Лукашэнка і Пуцін заўтра павінны былі абмеркаваць пытанне стварэння расейскай вайсковай базы ў нашай краіне. Расейскі бок настойвае на з’яўленні сваіх вайскоўцаў і самалётаў, а вось беларускі робіць выгляд, што гэта яго не датычыць. Але цяпер у Крамля з’яўляецца ўсё болей нагодаў, каб размясціць у нас свае знішчальнікі.

Перамовы пра з’яўленне расейскай авіябазы ў Беларусі нагадвалі сапсаваны тэлефон – адзін бок сказаў, а другі нібыта недачуў.

«Я пра гэта нічога не ведаю! Нам не патрэбныя базы сёння! Тым больш ваенна-паветраныя сілы» – здіўленна заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У Расеі, аднак, вырашылі яшчэ раз паўтарыць: пытанне развязанае, і нават вайсковая тэхніка падлічаная.

На аэрадроме «Бабруйск» плануецца змясціць адну авіяцыйную эскадрыллю знішчальнікаў (12 баявых самалётаў) і верталётнае звяно (4 транспартава-баявыя верталёты Мі-8). Хачу звярнуцца да беларускіх калегаў з просьбай паскорыць правядзенне ўсіх неабходных працэдураў для падрыхтоўкі пагаднення» – распавядае Аляксандр Ляпкін з Паветрана-касмічных сілаў Расеі.

Гэтую заяву расейскі генерал зрабіў напярэдадні. А разгледзець падпісанне дамовы Лукашэнка і Пуцін мелі ўжо заўтра на сустрэчы ў Маскве. Якой, што праўда, не адбудзецца – афіцыйны візіт перанеслі ў сувязі з загружанасцю графікаў абодвух лідараў.

«Калі ўзмоцніцца канфрантацыя з НАТО, то ў якасці «наш адказ Чэмберлену» вось гэтая база ў Беларусі акурат і спатрэбіцца. Паколькі Менск з працягнутай рукой стаіць, то вельмі цяжка адбівацца ад гэтай базы« – мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Аляксандр Класкоўскі звяртае ўвагу і на тое, што Расея на пэўны кампраміс гатовая: насуперак ранейшым заявам пра размяшчэнне ў Беларусі цэлага авіяпалка ў Крамлі цяпер кажуць пра ўдвая меншую колькасць знішчальнікаў.

Аднак аніякіх гарантыяў, што Расея перастане парушаць паветраную прастору НАТО няма. Іншая рэч, што ў будучыні яна зможа гэта рабіць з тэрыторыі Беларусі.

Ганна Любакова[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў