Пуцін атрымаў згоду на вайну ў Сірыі

urgent

Расейскі Савет Федэрацыі адзінагалосна дазволіў на выкарыстанне расейскага войска ў Сірыі. З такой просьбаю да Пуціна звяртаўся кіраўнік Сірыі Башар аль-Асад.

Міністр абароны Расеі Сяргей Іваноў падкрэсліў, што гаворка вядзецца выключна пра выкарыстанне вайсковай авіяцыі, а наземная аперацыя не ўваходзіць у планы. Дзеянні расейскага кантынгенту мусяць быць скіраваная на дапамогу ўрадавых сілаў Сірыі ў барацьбе супраць баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

Апошні раз Уладзімір Пуцін атрымліваў згоду на выкарыстанне расейскага войска па-за межамі краіны ў 2014 годзе. Тады Савет Федэрацыі дазволіў галоўнакамандуючаму выслаць войска ва Украіну.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары