Пуціна сустракаюць у Менску мацюкамі


Па дарозе з Нацыянальнага аэрапорту «Менску» у сталіцу зʼявілася расцяжка са зваротам да расейскага прэзідэнта.

7-8 чэрвеня ў Менску пройдзе трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Плануецца, што ўдзел у ім возьмуць кіраўнікі двух краінаў – Аляксандр Лукашэнка ды Уладзімір Пуцін.

Нехта вырашыў сустрэць расейскага кіраўніка адмысловай расцяжкай, якая зʼявілася на мосце па дарозе з Нацыянальнага аэрапорту «Менску» у сталіцу. На расцяжцы напісагна «Путин пошел на х..!» Цікава, што яна знаходзіцца побач з афіцыйным транспарантам «Саюз Беларусі ды Расеі – адзінства народаў, культураў ды гісторыі».

НМ, belsat.eu, паводле Naviny.by

Стужка навінаў