Пуцін зрабіў Стывена Сігала расейскім грамадзянінам


Прэзідэнт Расеі падпісаў адпаведны ўказ.

У верасні актор паведаміў пра планы атрымаць расейскае грамадзянства.

«Я б вельмі хацеў некалькі месяцаў у год праводзіць са сваймі сябрамі ў Расеі, з людзьмі, якія мяне тут любяць і чакаюць», – патлумачыў актор.

Тады ж Сігал падрыхтаваў праект аб развіцці спорту і ўладкаванню сахалінскага гораду Корсакава.

У студзені Сігал стаў грамадзянінам Сербіі.

Актор вядомы сваймі ролямі ў баевіках. На ягоным рахунку каля 50 фільмаў, у тым ліку «Ні жывы, ні мёртвы», «Лімітавая глыбіня», «Сёння ты памрэш» і «Мачэтэ».

У студзені 2013 года французскі актор Жэрар Дэпардзьё атрымаў ад прэзідэнта Уладзіміра Пуціна расейскі пашпарт за ўклад у развіццё культуры і кінематографу.

Сёлета Стывен Сігал наведаў Беларусь і спаткаўся з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам. З рук лідара Беларусі актор паспрабаваў беларускую моркву.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Глядзі таксама
Каментары