Пуцін: Я не ведаю, ці буду браць удзел у выбарах у 2018 годзе


Пра гэта кіраўнік Расеі заявіў у інтэрв’ю агенцтву Bloomberg, паведамляе сайт Крамля.

«Гаварыць пра гэта рана. Я магу альбо прыняць удзел у выбарах, альбо не прымаць. Я пакуль для сябе нічога не вырашыў. Калі не буду браць удзелу, то тады будзе абраны іншы кіраўнік дзяржавы, іншы прэзідэнт Расеі, і тады ўжо самі грамадзяне вырашаць, за каго трэба прагаласаваць », – сказаў ён.

Пуцін таксама распавёў, якім ён бачыць свайго пераемніка:

«Будучы лідар краіны павінен быць маладым, але сталым чалавекам».

Кіраўнік Крамля таксама нагадаў, што ў верасні 2016 года ў Расеі пройдуць парламенцкія выбары, і перш чым прымаць якія-небудзь рашэнні, ён хоча дачакацца іх вынікаў.

Цяпер Пуціну 63 гады і паводле закону ён можа прымаць удзел у выбарах прэзідэнта ў 2018 годзе.

У кітайскім Ханьчжоу праходзіць саміт «Вялікай дваццаткі». Сёння раніцай Пуцін і Оўбама правялі кулуарную сустрэчу. Сустрэча доўжылася амаль паўтары гадзіны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў