Пуцін прыехаў у офіс «Яндэкса». Супрацоўнікам забаранілі ўставаць з месцаў


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыехаў у офіс «Яндэкса», каб павіншаваць кампанію з 20-годдзем. Пуціну пакажуць праект беспілотнага аўтамабіля. Падрабязнасці паведамляе інтэрнет-выданне meduza.io.

Адміністрацыя прэзідэнта рэкамендавала супрацоўнікам кампаніі не прыбірацца на сустрэчу з прэзідэнтам. Таксама ў той частцы бізнес-цэнтра, куды прыехаў Пуцін, увялі ўваход па пашпартах. Гэтым займалася Федэральная служба аховы.

Як мінімум аднаго супрацоўніка кампаніі не пусцілі на працу, паколькі ён знаходзіцца ў нейкім «чорным спісе». Гэты чалавек, які, мяркуючы па Фэйсбуку, не раз удзельнічаў у апазіцыйных акцыях, пісаў, што »калі ўбачыць Пуціна ў офісе, плюне яму ў твар«.

У апошнія паўгадзіны перад прыездам Пуціна супрацоўнікам забаранілі ўставаць з месцаў, аж да забароны на наведванне прыбіральні. Паводле ягоных слоў, у офісе вельмі шмат незадаволеных. Афіцыйна супрацоўнікам нават дазволілі не прыходзіць на працу наогул.

Як пісалі «Ведомости», ідэя з наведваннем «Яндэкса» прэзідэнтам нарадзілася ў адміністрацыі прэзідэнта. Супрацоўнікі гэтага ведамства займаліся арганізацыяй візіту.

КА, belsat.eu

 

Стужка навінаў