Пуцін прапанаваў на славенскім тэлебачанні пацалаваць яго ў азадак


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/t-wFKNy0MZQ”][vc_column_text]Cлавенскі актор і спявак Клемен Слаканья запісаў пародыю на расейскага прэзідэнта як на героя «Цырку Пуціна».

Клемен Слаконья, актор, комік, спявак ды тэлевядоўца зняў парадыйны відэакліп, у якім сыграў ролю Уладзіміра Пуціна.

Пуцін спявае, скача голым на кані, судзіць чэмпіянат свету па футболе, скідае з Месяца амерыканскі сцяг і абяцае перамагчы тэрарызм з дапамогай лепшай у свеце арміі.

У прыпеве ён прапануе ўсім, хто жадае купіць расейскі газ, пацалаваць яго ў азадак.

Клемен Слаконья – актор Славенскага нацыянальнага тэатру «Драма», з 2011 года вядзе нацыянальны адбор на Еўрабачанне, у эфіры якога і паказалі сёлета кліп «Putin, Putout» (гульня словаў).

У суботу кліп апублікавалі ў інтэрнэце, за дзень яго паглядзелі амаль 70 000 чалавек.

У 2013 годзе Слаконья запісаў пародыю на самага вядомага славенца ў свеце – філосафа Славая Жыжэка.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/80X0pbCV_t4″][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў