Пуцін пра тэрарыстаў: Мы знойдзем вас у любым пункце планеты і пакараем


Расейскі прэзідэнт паабяцаў знішчыць адказных за катастрофу расейскага А321 у небе над Сінаем.

«Расея не першы раз сутыкаецца з варварскімі тэрарыстычнымі актамі. Часцей за ўсё без усялякіх відочных прычынаў, вонкавых альбо ўнутраных. Мы не будзем выціраць слёз з нашых душы і сэрца. Гэта застанецца з намі назаўжды, але не перашкодзіць нам знайсці і пакараць злачынцаў. Мы павінны рабіць гэта без тэрміну даўніны, памятаць іх па імёнах. Мы будзем шукаць іх паўсюль, дзе б яны не хаваліся. Мы іх знойдзем. У любой кропцы планеты, і пакараем. Баявая праца авіяцыі ў Сірыі павінна не проста працягнуцца, яна павінна ўзмацніцца. Такім чынам, каб злачынцы зразумелі, што помста непазбежна».

Напярэдадні стала вядома, што пасажыры самалёту авіякампаніі «Metrojet», які пацярпеў катастрофу ў Егіпце, сталі ахвярамі тэракту. Падчас палёту спрацавала самаробная выбуховая прылада. Лятак разваліўся ў паветры.

Спецслужбы аб’явілі ўзнагароду за голавы датычных злачынцаў – 50 мільёнаў долараў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў