Пуцін пра прэзідэнцкія выбары – 2018: Аля, я вам асобна адкажу на гэтае пытанне


2 чэрвеня прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін наведаў Пецярбуржскі міжнародны эканамічны форум.

Кіраўнік Расеі падышоў да стэнду iz.ru (сайт газеты «Известия»), які належыць медыягрупе Юрыя Кавальчука.

Кавальчука і старшыні савету дырэктараў Аліны Кабаевой каля стэнду не было.

Побач са стэндам Пуціна чакала журналістка РБК Альфія Зівэрэ. Яна задала Пуціну пытанне:

– Ці будзеце вы балатавацца ў прэзідэнты на наступны тэрмін?

– Вас як завуць? – пацікавіўся прэзідэнт.

– Аля.

– Аля, вам я распавяду асобна!

– Калі?

– Калі будзе час.

ЮВ, belsat.eu, паводле tvrain.ru

Глядзі таксама
Каментары