Пуцін параўнаў апазіцыю з ЖКГ і прапанаваў «дыялог»


Расейскія ўлады гатовыя да размовы з усімі, хто накіраваны на паляпшэнне жыцця людзей, у тым ліку і з апазіцыяй. Такую заяву прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зрабіў, адказваючы на пытанні расейцаў падчас наўпроставай лініі 15 чэрвеня.

Паводле кіраўніка РФ, некаторыя прадстаўнікі апазіцыі «выкарыстоўваюць цяжкасці для ўласнага палітычнага піяру, што толькі паглыбляе праблемы». Уладзімір Пуцін параўнаў апазіцыю з кампаніямі ў галіне ЖКГ, якія займаюцца выключна пераразмеркаваннем грашовых патокаў.

«Не спекуляваць трэба, а прапаноўваць рашэнні», – заявіў Пуцін.

Цягам амаль 4-гадзіннай наўпроставай лініі Пуцін адказаў на 70 пытанняў.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў