Пуцін пагражае атамам


Атака на расейскі вайсковы самалёт Су-24 з боку Турцыі – гэта падстава для вайны. Заяўляе прэмʼер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. А гаспадар Крамля Уладзімір Пуцін нагадаў, што ракеты, якімі Расея бамбіць у Сірыі, могуць у выпадку неабходнасці несці нават атамны зарад. На каго ў першую чаргу скіраваныя гэтыя заявы, разбіраўся

Крылатыя ракеты «Калібр» упершыню былі выпушчаныя з падводнай лодкі. Паводле расейскага Міністэрства абароны, цэллю былі пазіцыі тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» у правінцыі Рака. Уладзімір Пуцін высока ацаніў эфектыўнасць ракетаў і нагадаў пра магчымасць пашырэння патэнцыялу «Калібраў».

«Гэта новая, сучасная і высокаэфектыўная, высокадакладная зброя – цяпер мы гэта ведаем. Прычым можа несці як звычайную боегалоўку, гэтак і боегалоўку з ядравым напаўненнем. З тэрарыстамі гэтага не трэба, спадзяюся, і не спатрэбіцца, але ў цэлым гэта кажа пра значны рух наперад» – зазначае Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Расейскай Федэрацыі.

Сапраўды – супраць тэрарыстаў атамная зброя наўрад ці патрэбная. Як і супраць сірыйскіх паўстанцаў на якіх, паводле праваабаронцаў, прыпадае абсалютная большасць расейскіх удараў. Іншая рэч, што кіраўнік ядравай дзяржавы не кажа пра магчымасць выкарыстання самай магутнай зброі без прычыны. І на такія заявы варта звяртаць увагу не ісламістам, а супернікам Крамля, мяркуе вайсковы адмысловец Аляксандр Алесін.

«Магчыма, што галоўным адрасатам ёсць Турцыя. Бо ў выпадку, калі Турцыя задумае нейкія правакацыі – тады Расея будзе лічыць сябе вольнай прымяніць больш моцныя боегалоўкі. Я думаю, гэта патэнцыяльная пагроза НАТО, патэнцыйная пагроза супраць тых краінаў, што могуць вырашыцца на дзеянні супраць Расеі» – тлумачыць вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Выпушчаныя з Міжземнага мора, паводле адмыслоўца – відавочны намёк – дастрэлілі да Сірыі, дацягнуцца і да Турцыі. Іншая справа, што аднымі толькі авіяўдарамі ісламістаў не перамагчы. Колькі б бомбаў Расея ні скінула, галоўную працу мусяць выканаць жаўнеры на зямлі.

«Расея можа толькі дапамагаць Сірыі, але вайну выйграюць там наземныя войскі. Або кааліцыя, або Сірыя. Калі Расея не ўмяшаецца – сама, сухапутным чынам, то канешне яна можа быць толькі памочнікам у аперацыі. – падкрэслівае Аляксандр Алесін»

Магчымасць наземнай аперацыі ў Крамлі адкідаюць не менш рашуча, як некалькімі месяцамі раней зняпраўджвалі чуткі пра імавернасць якога заўгодна вайсковага ўмяшання ў Сірыі. Але нават дапамогі расейскай авіяцыі хапіла, каб сілы Башара аль-Асада цалкам занялі горад Хомс. Праўда, утрымлівалі яго не баевікі «Ісламскай дзяржавы», а антыасадаўскія паўстанцы.

Усевалад Шлыкаў, Belsat.eu

Стужка навінаў