Пуцін падпісаў указ аб санкцыях супраць Украіны


Рашэнне Крамля стала, паводле ўказу, «адказам на недружалюбныя і супярэчныя міжнароднаму праву дзеянні Украіны», а таксама ён прыняты «ў мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў».

Цягам бліжэйшага часу ўраду РФ «мае стварыць пералік фізічных і юрыдычных асобаў, у дачыненні да якіх будуць уведзеныя спецыяльныя эканамічныя меры», а таксама будуць вызначаныя гэтыя «спецыяльныя эканамічныя меры», паведамляецца ў дакуменце, які апублікаваны на афіцыйным сайце Крамля.

Указам Пуціна таксама вызначаецца, што дакумент уступае ў сілу з дня яго падпісання і падлягае адмене па прадстаўленні ўраду РФ у выпадку адмены абмежавальных захадаў, уведзеных Украінай у дачыненні да грамадзянаў і юрыдычных асобаў Расеі.

У сваю чаргу Украіна ўвяла санкцыі супраць 1228 фізічных і 468 юрыдычных асобаў РФ яшчэ з лютага 2014 году. У 2017 годзе санкцыі закранулі таксама расейскія інтэрнэт і медыякампаніі, сярод якіх Mail.ru Group, «Яндекс», «Укантакце» і «Аднакласнікі». Апошнія абмежавальныя меры Украіна ўводзіла супраць расейскіх кампаніяў і фізічных асобаў у траўні бягучага году.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў