Пуцін паабяцаў выслаць 755 амерыканскіх дыпламатаў


Расея вышле з краіны 755 амерыканскіх дыпламатаў у якасці меры ў адказ на новыя санкцыі ЗША. Пра гэта прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрвʼю ВГТРК.

Усяго ў Расеі павінны будуць застацца 455 дыпламатычных супрацоўнікаў ЗША. Такім чынам, колькасць амерыканскага персаналу зраўняецца з колькасцю расейскіх дыпламатаў, якія працуюць у ЗША.

Па словах Пуціна, такая мера павінна апынуцца «цалкам адчувальнай» для працы дыпламатычнага ведамства ЗША, піша «Медуза».

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары