Пуцін паабяцаў падумаць наконт вылучэння на чарговы прэзідэнцкі тэрмін


Уладзімір Пуцін адказаў жыхарам бурацкага сяла на іхную просьбу балатавацца на прэзідэнцкую пасаду ў 2018 годзе.

Падчас нарады па пытаннях ліквідацыі пажару ў Бураціі і Іркуцкай вобласці, якую правёў кіраўнік Расеі 3 жніўня, з удзельнікамі мерапрыемства ў рэжыме відэасувязі пагаварыў адзін з жыхароў сяла Чаромушкі ў Бурацкай вобласці. Распавёўшы пра тое, як аднаўляецца жыллё пасля пажараў, селянін звярнуўся да кіраўніка краіны:

«Уладзімір Уладзіміравіч, у нас да вас просьба: калі будуць наступныя выбары прэзідэнта, мы ўсе вас просім балатавацца зноў на гэтую пасаду».

«Я падумаю, дзякуй», – адказаў на гэта Пуцін.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Интерфакс»

Стужка навінаў