Пуцін: на Данбасе створаны «пэўныя вайсковыя міліцэйскія фармаванні»

Wideo

Уладзімір Пуцін. Фота - ТАСС

На прэс-канферэнцыі 14 снежня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у чарговы раз адзначыў, што на тэрыторыі Данбаса няма расейскага войска, але там створаны пэўныя вайсковыя міліцэйскія фармаванні.

«Расейскай арміі на тэрыторыі Данбаса няма. Але там сапраўды створаны пэўныя вайсковыя міліцэйскія фармаванні, якія з’яўляюцца самадастатковымі і гатовыя адбіць любыя буйнамаштабныя ваенныя акцыі супраць Данбаса. Мы лічым, што гэта адпаведныя інтарэсам тых людзей, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі. Таму, калі ў іх такой магчымасці не будзе, так званымі нацыяналістычнымі батальёнамі будзе ажыццёўлена разня нават горш чым у Срэбрэніцы», – заявіў Пуцін, адказваючы на ​​пытанне ўкраінскага журналіста.

Пуцін таксама заявіў, што ўкраінцы і расейцы – гэта адзін народ, у часы Расейскай імперыі ўкраінцы і расейцы нічым не адрозніваліся і толькі бальшавікі іх падзялілі.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары