Пуцін, Мэркель і Макрон пагаварылі пра вайну ва Украіне


Саміт G20 у Гамбургу. 8 ліеня 2017 г. Фота: REUTERS/Tobias SCHWARZ

Трохбаковая сустрэча членаў «нармандскай чацвёркі» прайшла ў межах саміту G20.

Прадстаўнік Кіева на перамовах не прысутнічаў – Украіна не ўваходзіць у G20.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і кіраўнік Францыі Эмануэль Макрон сустрэліся ў гатэлі «Атлантык».

Размова адбывалася падчас супольнага працоўнага снедання.

Фота: kremlin.ru

«Ёсць разуменне, што трэба прыняць дзейсныя меры, якія прывялі б да рэальнага спынення агню на лініі судакранання, і забяспечыць адвод цяжкіх узбраенняў на Данбасе», – пракаментаваў вынікі сустрэчы Мэркель, Макрона і Пуціна прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Паводле Пяскова, палітыкі канстатавалі «сурʼёзную прабуксоўку з рэалізацыяй менскіх дамоўленасцяў».

«Калі б у мяне было ў кішэні гатовае рашэнне [канфлікту – Заўв. Belsat.eu], то я б ім падзяліўся з маймі сябрамі», – сказаў кіраўнік Францыі Эмануэль Макрон пасля сустрэчы.

У выніку ўзброенага канфлікту на Данбасе загінула каля 10 000 асобаў.

Украінскае пытанне таксама абмяркоўвалася 7 ліпеня падчас сустрэчы расейскага лідара з прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам. Па выніках сустрэчы было прынятае рашэнне стварыць «канал» па канфлікце ва Украіне.

8 ліпеня Доналд Трамп назваў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным «каласальнаю».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары