Пуцін і Оўбама прынеслі дары Ісусу. Такі касцёл вы яшчэ не бачылі


Мастак Уладзімір Кандрусевіч распісаў сцены віцебскага касцёлу Св. Антонія Падуанскага.

На сценах святыні можна ўбачыць анёлаў з саксафонамі і дудою, палітыкаў ды біблійныя матывы ў сучасных рэаліях.

Парафію Св. Антонія Падуанскага зарэгістравалі ў Віцебску ў 2001 годзе. Тады ж пад будынак касцёла набылі былы Дом культуры таварыства глухіх, які знаходзіўся ў занядбаным стане. Асвячэнне касцёлу адбылося сёлета ў чэрвені.

Стары касцёл Св. Антонія знаходзіўся ў Віцебску на Ратушнай плошчы.

У 1940-ыя гады ў касцёле зрабілі антырэлігійны музей. У 1961 годзе будынак узарвалі.

Цяпер касцёл Св. Антонія выглядае вось так.

Фота: news.vitebsk.cc

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў