Пуцін і Оўбама правялі кулуарную сустрэчу

video

Прэзідэнты Расеі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Оўбама (цяпер перабываюць на саміце G20) правялі кулуарную сустрэчу, паведамляе tass.ru.

Пра запланаванае спатканне тэт-а-тэт 4 верасня паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў. Чакалася, што кіраўнікі дзяржаваў будуць абмяркоўваць сітуацыю ў Сірыі і ва Украіне.

«З Оўбамам яны сапраўды некалькі разоў «на нагах» коратка паразмаўлялі, але не субстантыўна, а ў тым плане, што дамовіліся асобна пагутарыць, выкарыстоўваючы, адпаведна, заўтрашні дзень(5 верасня)», – сказаў прэс-сакратар Пуціна.

Сустрэча доўжылася амаль паўтары гадзіны.

Апошні раз Пуцін і Оўбама асабіста сустракаліся падчас Міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях змены клімату ў Парыжы ў лістападзе 2015 года. Тады лідары гутарылі за зачыненымі дзвярыма больш за паўгадзіны.

Раней у межах саміту «Вялікай дваццаткі» Уладзімір Пуцін сустрэўся з прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі Тэрэзай Мэй. У пачатку сустрэчы Мэй сказала, што, хоць паміж Расеяй і Вялікай Брытаніяй існуе шэраг рознагалоссяў, яна спадзяецца на адкрыты дыялог з Масквой.

ЮВ, belsat.eu, паводле tass.ru, фота: dialog.ua, Reuters

Глядзі таксама
Каментары