Пустыя паліцы і чэргі ў крамах з электратэхнікай (Фотафакт)


Чытач Belsat.eu Андрэй Бусень падзяліўся сваймі здымкамі, зробленымі ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Берасці.

На здымках – вялізныя чэргі пры касах, а на паліцах, дзе нядаўна былі мікрахвалевыя печы ці тэлевізары, – пустыя месцы.

У Магілёве некаторыя крамы ўвогуле не працавалі.  «Бо будзе пераацэнка, тавары стануць даражэйшыя разы ў… два!» – тлумачылі жыхары Магілёва.

 У пятніцу 19 снежня ўлады Беларусі пастанавілі часова ўвесці збор 30 % пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Цяпер фактычны кошт долара ЗША – Br 14 150, а еўра – Br 17 400. Прымаюць долары ЗША ў банках паводле ранейшага курсу – прыкладна Br 11 000 за $ 1.

20 снежня ўрад Беларусі ўвёў мараторый на павышэнне коштаў на спажывецкія тавары. Дый загадаў айчынным холдынгам «Атлант» і «Гарызонт» забяспечыць крамы побытавай тэхнікай.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары