Пуцінскія байкеры ў Грузіі збілі жанчыну за спробу зняць «георгіеўскія стужкі»


Расейскія байкеры з клубу сяброў Пуціна пабывалі і ў грузінскім горадзе Сігнагі, але ім там не пашанцавала – «георгіеўскія стужкі» прыцягнулі ўвагу мясцовых актывістаў.

Грамадзянка Грузіі Інга Арахамія, убачыўшы стужкі на матацыклах, патлумачыла расейскім байкерам, што дадзеная сімвалы абражаюць пачуцці грузінаў тым, што менавіта Расея акупуе 20% грузінскіх тэрыторый, падае «Грузия Online».

Байкеры заявілі, што з гэтым стужкамі іх прапусцілі праз мяжу Грузіі і сказалі, каб грузінская актывістка задавала пытанні памежнай службе.

Тады спадарыня Арахамія зняла «георгіеўскія стужкі» з матацыкла, пасля чаго на яе накінуліся байкеры, а ейны тэлефон разбілі.

Інга Арахамія заявіла пра здарэнне ў паліцыю.

Чытай яшчэ: Берасцейскую крэпасць захапіў «расейскі свет». Фотафакт

Беларусам з прапуцінскімі «Начнымі ваўкамі» не па дарозе

Зянон Пазняк: Мотапрабег байкераў Пуціна задуманы, каб праверыць рэакцыю беларусаў

МЯ, паводле apsny.ge

Стужка навінаў