Пуціна-марыянетку пусцяць з малатка


Лялечны прэзідэнт сядзіць за пісьмовым сталом, на якім ляжыць «Дамова аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым».

Стваральнікам 50-сантыметровай лялькі з’яўляецца швейцарскі майстар Крыстоф Біайі, паведамляе «Mashable». У яго абсалютна чорныя вочы, а пры ўключэнні механізму з расейскага прэзідэнта пачынае гучаць замагільная калыханка.

«Марыянеткі – і так даволі жудаснае відовішча. А ўжо марыянетка ў выглядзе Уладзіміра Пуціна – гэта відовішча проста жахлівае», адзначаецца ў артыкуле.

У лістападзе нямецкі аўкцыённы дом Auction Team Breker плануе выставіць на продаж механічнага Пуціна. Пачатковай цаны ў лялькі няма, але папярэднія працы майстра прадаваліся і за шэсць мільёнаў долараў, гаворыцца ў артыкулепіша «Mashable».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары