Пуцін загадаў прывесці ў боегатовасць Паўночны флот і войска на заходняй мяжы


Па рашэнні прэзідэнта Расеі адбываецца раптоўная праверка боегатовасці Паўночнага флоту, злучэнняў Заходняй вайсковай акругі і паветрана-дэсантных войскаў.

Адпаведны загад прэзідэнт – вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Расеі – аддаў а 8-й гадзіне па маскоўскім часе, паведамляе сайт Міністэрства абароны Расеі.

Пра гэта стала вядома з заявы міністра абароны Сяргея Шайгу.

«Асноўнай задачай праверкі боегатовасці з’яўляецца ацэнка здольнасцяў сілаў (войскаў) Паўночнага флоту выканаць задачы па забеспячэнні вайсковай бяспекі РФ у Арктычным рэгіёне», – адзначыў Шайгу.

Паводле яго словаў, да праверкі прыцягнутыя 38 тыс. вайскоўцаў, 3360 адзінак вайсковай тэхнікі, 41 баявы карабель, 15 падводных лодак, 110 самалётаў і верталётаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў