Пуцін: Санкцыі прыдумалі, каб стрымаць нарастанне патэнцыялу Расеі


Паводле расейскага лідара, абмежаванні, уведзеныя ЗША і Еўропай – не проста рэакцыя на «крымскую вясну».

Расейскі прэзідэнт заверыў, што Масква не будзе «бяздумна падпарадкоўвацца ціску Захаду ў сітуацыі з Украінай».

«Санкцыі супраць Расеі – не проста нервовая рэакцыя ЗША і не звязаны з крымскай вясной. Упэўнены, што калі ўсяго гэтага б не было, то прыдумалі б нейкую іншую нагоду, каб стрымаць нарастаючы патэнцыял Расеі. Як толькі Расея стала занадта моцнай, то яе прыціскаюць. Але размаўляць з Расеяй з пазіцыі сілы – бессэнсоўна», – адзначыў Пуцін.

Пры гэтым ён адзначыў, што Расея не збіраецца згортваць адносіны з Еўропай і ЗША.

На штогадовым пасланні кіраўніка Крамля ў Георгіеўскай залі прысутнічалі больш за тысячу чыноўнікаў і прадстаўнікоў улады. Гэта 11-ае па ліку пасланне расейскага прэзідэнта.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў