Пуцін: Расейцы і ўкраінцы – адзін народ


Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін паабяцаў рабіць усё магчымае дзеля аднаўлення нармальных міждзяржаўных сувязяў з Украінай.

Расейскі прэзідэнт заявіў, што ў Расеі заўсёды лічылі, што расейцы і ўкраінцы – адзін народ, падкрэсліўшы, што гэтак лічыць і цяпер. Пра гэта ён заявіў у сваім выступе на мітынгу-канцэрце на Краснай плошчы ў гонар гадавіны анексіі Крыму, падае korrespondent.net.

Ён адзначыў, што скрайні нацыяналізм – шкодны і небяспечны.

«Я ўпэўнены, што ўкраінскі народ дасць яшчэ годную і аб’ектыўную ацэнку тым, хто давёў краіну да такога стану, у якім яна знаходзіцца сёння», – заявіў Пуцін.

«Мы са свайго боку будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб Украіна прайшла гэты складаны перыяд свайго развіцця як мага хутчэй і ўсё дзеля таго, каб аднавіць нармальныя міждзяржаўны сувязі», – адзначыў Пуцін.

Раней Пуцін неаднаразова адмаўляў, што на Данбасе ёсць расейскія войскі, хоць украінскі бок сабраў шмат доказаў гэтага.

МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў