Пуцін прапаноўвае ўкраінскім вайскоўцам здацца


«Спадзяюся, украінскае кіраўніцтва не будзе перашкаджаць ваеннаслужачым украінскага войска складаць зброю, калі яны самі не ў стане прыняць гэтае адказнае рашэнне і аддаць такі загад», – заявіў Уладзімір Пуцін падчас выступу ў Будапешце.

Кіраўнік Расеі, які яшчэ некалькі дзён таму падпісваў у Менску пагадненне аб спыненні агню, выказаў надзею, што ўкраінскія вайскоўцы, што апынуліся ў акружэнні ў Дэбальцава, здадуцца баевікам «ДНР», а афіцыйны Кіеў не стане «пераследаваць тых, хто хоча захаваць сваё жыццё і жыцці іншых людзей».

«З іншага боку я спадзяюся на тое, што прадстаўнікі апалчэння, кіраўніцтва ДНР і ЛНР не будуць утрымліваць гэтых асобаў і перашкаджаць таму, каб яны маглі пакінуць зону канфлікту а акружэння ды вярнуцца да сваіх сем’я», – дадаў Уладзімір Пуцін.

«Канешне, быць пераможаным заўсёды кепска, – сказаў Пуцін. – Канешне, гэта заўсёды бяда для таго, хто прайграў, асабліва калі ты паігрываеш учорашнім шахцёрам і трактарыстам. Але жыццё ёсць жыццё, яно дакладна пойдзе далей. Я лічу, на гэтым не варта зацыклівацца».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў