Пуцін пра тэрарыстычны акт у Чачні: мясцовыя хлопцы годна справяцца з «паўстанцамі»


«Праваахоўныя органы Чачні годна справяцца з задачай па адбіванні тэрарыстычнай атакі ў Грозным, якая адбылася мінулай ноччу. Зараз паўстанцы »зноў з’явіліся ў Чачні. Упэўнены, мясцовыя хлопцы, мясцовыя праваахоўныя органы годна справяцца. Менавіта яны сёння працуюць па ліквідацыі чарговай вылазкі тэрарыстаў».

Пуцін выступае з традыцыйным штогадовым пасланнем да Федэральнага сходу ў Георгіеўскай зале Крамля, дзе прысутнічаюць каля 1,1 тысячы чалавек.

Уначы ў Грозны на трох аўітамабілях ўварвалася група ўзброеных людзей, якія захапілі будынкі ў цэнтры гораду. Паведамляецца пра 10 забітых праваахоўнікаў. Паводле прэзідэнта рэспублікі Кадырава, з боку нападнікаў знішчаныя ўсе тэрарысты.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў