Пуцін lost in translation


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

МЗС Украіны зладзіла кароткі курс украінскае мовы для расейскага лідара.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Украіны Яўген Пэрэбыйніс мяркуе, што Пятро Парашэнка мог размаўляць з Уладзімірам Пуціным падчас перамоваў пра Данбас у Менску па-ўкраінску.

Паводле «Forbes», які спасылаецца на ананімную крыніцу, падчас сустрэчы з бізнесменамі 19 сакавіка Пуцін заявіў, што атрымаў ад Пятра Парашэнкі прапанову «забраць» Данбас. На што кіраўнік Расеі нібыта адказаў:

«З глузду з’ехаў? Мне Данбас непатрэбны», цытуе прэзідэнта Расеі аўтарытэтнае выданне.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў не здолеў ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць гэтых звестак, перадае meduza.io.

Яшчэ адна крыніца «Forbes» зазначае, што, са словаў Пуціна, Парашэнка прапаноўваў аддаць Данбас на фінансавае забеспячэнне Расеі, а расейскі лідар адказаў, што гэта магчыма толькі ў выпадку, калі рэгіён увойдзе ў склад РФ.

На думку прэс-сакрата МЗС Украіны, Пятро Парашэнка мог сказаць не «забірай Данбас», а «забирайтеся з Донбасу» (пер. з укр. – «прэч з Данбасу!»).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў