Пуцін і журналісты: расейскі прэзідэнт даў штогадовую прэс-канферэнцыю


Сёлета кіраўнік Крамля не пабіў рэкорду 2008-га года. Размова з расейскімі і замежнымі журналістамі заняла ўсяго 3 гадзіны і 10 хвілінаў, падчас якіх расейскі лідар паспеў адказаць на 53 пытання. Сярод набалелага – абвал рубля, далучаны Крым і адносіны з Украінай.

«Белсат» сабраў найбольш яскравыя цытаты і галоўныя тэзісы сустрэчы.

Пра Данбас

Адказваючы на пытанне ўкраінскага журналіста пра расейскіх вайскоўцаў на захадзе Украіны, Пуцін сказаў, што яны не найміты, а прыехалі на Данбас «па закліку сэрца».

«Усе, хто па закліку сэрца добраахвотна выконваюць свой доўг на ўсходзе Украіны, не з’яўляюцца наймітамі, так як не атрымліваюць за гэта грошы… Расея выступае за хуткае і палітычнае ўрэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны. Аднак Расея працягне накіроўваць гуманітарныя канвоі ў Данбас».

Пра дачыненні з Захадам: Расея не атакуе Захад у палітычным сэнсе

Пуцін заявіў, што Расея права ў сітуацыі з украінскім канфліктам, а Захад – не.

«Вы сказалі, што Расея ў пэўнай ступені ўнесла свой уклад у тую напружанасць, якую мы зараз назіраем у свеце. Расея ўнесла свой уклад, але толькі ў тым сэнсе, што яна больш жорстка абараняе свае нацыянальныя інтарэсы. Мы не атакуем у палітычным сэнсе, мы ні на каго не нападаем, мы толькі абараняем свае інтарэсы. Калі б Захад першапачаткова заняў іншую пазіцыю па Украіне, цяпер не было б ні грамадзянскай вайны, ні шматлікіх ахвяраў. Нашыя калегі занялі іншую пазіцыю – ад піражкоў на Майдане перайшлі да абяцанак».

Пра эканамічную сітуацыю ў краіне: «Часы цяжкія, але ў цэлым палітыка ўрада і Цэнтрабанку правільная».

Расейскі прэзідэнт заявіў, што не ўхіляецца ад адказнасці за сітуацыю ва краіне і верыць, што ўсё нармалізуецца.

«Адказнасць за ўсё, што адбываецца ў краіне, ляжыць на мне. З няпростай сітуацыі мы выйдзем, умацаваўшы свае пазіцыі і ўнутры краіны, і ў сусветнай эканоміцы».

На дзясятую прэс-канферэнцыю кіраўніка Расейскай дзяржавы былі акрэдытаваныя 1259 журналістаў, з якіх 38 паспелі задаць свае пытанні.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў