Пуцін: Душой і сэрцам мы з Данбасам


Расейскі прэзідэнт заявіў, што «пытанне аб далучэнні Данбасу да Расеі на вуліцы не вырашаецца». Пры гэтым ён не бачыць ніякай альтэрнатывы менскім дамоўленасцям.

Пытанне аб далучэнні Данбасу да Расеі трэба вырашаць не «на вуліцы». Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў падчас прагулкі Пуціна з былым прэм’ерам Італіі Сільвіё Бэрлюсконі па гарадской набярэжнай 11 верасня.

«Мы душой і сэрцам з Данбасам, але, на жаль, такія пытанні на вуліцы не вырашаюцца», – заявіў расейскі кіраўнік, каментуючы словы аднаго з курортнікаў. Мужчына звярнуўся да Пуціна з заклікам далучыць Данбас да Расеі.

12 верасня падчас размовы з журналістамі ў Севастопалі прэзідэнт Расеі закрануў тэму рэалізацыі менскіх дамоўленасцяў. Паводле яго, «ніякай іншай альтэрнатывы супакаенню і прымірэнню» ва Украіне няма, перадае lenta.ru.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары