Пуцін абураны дэмакратыяй, якая «насаджваецца ва Украіне»


Расейскі прэзідэнт раскрытыкаваў выбарчую кампанію ў Вярхоўную Раду.

Уладзімір Пуцін, выступаючы на Савеце па правах чалавека ў Крамлі, выказаўся пра выбарчую кампанію ва ўкраінскую Вярхоўную Раду. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«А што адбываецца зараз, падчас выбарчай кампаніі? Гэта таксама выбарчыя правы. Ну што, мы не бачым, ці што? Збіццё на кожным кроку нязгодных, прыніжэнні іх. Што ж гэта за дэмакратыя насаджваецца на гэтай тэрыторыі?» – заявіў Пуцін, дадаўшы, што «многія міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зачыняюць вочы на тое, што адбываецца».

Як адзначае ТАСС, кіраўнік Расеі падзякаваў расейскім праваабаронцам за «шчырую пазіцыю», а таксама за паездкі ва Украіну.

Пазачарговыя парламентскія выбары ва Украіне прызначаныя на 26 кастрычніка 2014 года.

ЗК, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў