Псеўдафанатаў-неанацыстаў з «Наваілкі» адправілі за краты


Суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў лідару групоўкі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў, тром актыўным удзельнікам па 9 гадоў і аднаму тры гады за напады на людзей.

Як паведамляе МУС Беларусі, каля станцыі метро «Грушаўка» познім вечарам 22 жніўня мінулага года пяцёра невядомых збілі двух менчукоў. Усе нападнікі – хлопцы 24–26 гадоў. Сваіх ахвяраў яны збівалі тэлескапічнымі дручкамі.

Працаўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС устанавілі, што да ўчынення гэтага злачынства маюць дачыненне члены нефармальнага маладзёжнага каляфутбольнага руху «Нававілка». Гэтае аб’яднанне ўваходзіць у адну з фанацкіх плыняў футбольнага клубу «Дынама» (Менск) і прытрымліваецца прынцыпаў неанацызму.

Два гады таму ў сеціве з’явілася інтэрвю з лідарам «Нававілкі», у якім ён тлумачыў, што дзейнасць групоўкі мае на мэце «самаразвіццё і моц духу белых людзей».

МЛ, belsat.eu, БелаПАН

Стужка навінаў