Прызначаны новы дырэктар дэпартаменту ядравай энергетыкі Мінэнерга


Яго кіраўніком стаў Васіль Палюховіч. Рашэнне аб змене кіраўніка ведамства зацверджанае пастановай Савету міністраў ад 18 жніўня № 647, паведамляюць naviny.by.

Раней Палюховіч займаў пасаду намесніка дырэктара гэтага ведамства. Папярэднім кіраўніком дэпартаменту быў Станіслаў Чарнавусаў. Апошняга прызначылі на гэтую пасаду ў жніўні 2014 года. Пра прычыны такіх перастановак нічога не паведамляецца. Невядома таксама, на якую працу пераводзяць Чарнавусава.

Васіль Палюховіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў Серніках Зарэчанскага раёну Ровенскай вобласці Украіны. Ён выпускнік Кіеўскага політэхнічнага інстытуту, а ў 1986 годзе – аспірантуры Інстытуту ядравай энергетыкі Акадэміі навук БССР. Кандыдат тэхнічных навук.

Фота: belta.by

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў