Прызнаць віну ці заплаціць штраф?


Еўракамісія мае доказы, што «Газпром» парушаў правілы канкурэнцыі. Калі Масква гэта прызнае – штрафу не будзе. Калі не прызнае – будзе не толькі штраф. Так лічыць Шымон Кардась, эксперт па Расеі з Цэнтру Усходніх Даследаванняў у Варшаве.

Расследаванне пачалося ў 2012 годзе, камісія вывучала кантракты на прадмет падазрэнняў, што «Газпром» вядзе нячэсную гульню. Мова ідзе пра краіны, якія найбольш залежаць ад паставак расейскага газу.

Рашэнне Еўракамісіі азначае, што яна мае сур’ёзныя доказы. Пачынаецца чарговая стадыя, і тут ёсць два шляхі. Калі «Газпром» прызнае сваю віну, наступствы будуць больш мяккімі: «Газпром» будзе вымушаны пайсці на саступкі тым краінам, у кантрактах з якімі былі дапушчаны парушэнні. І не будзе штрафу. Будуць унесены змены ў дакументы. Калі ж ён будзе адмаўляць парушэнні, апрача штрафу атрымае іншыя наступствы.

Глядзіце на відэа вышэй размову з праграмы «Прасвет».

Глядзі таксама
Каментары